Грамадства4242

Лічба дня: колькі беларусу трэба працаваць, каб купіць дом, як у Шчоткінай

Мар'яна Шчоткіна лічыць, што беларусам варта працаваць яшчэ больш. Тым, хто зарабляе мала, яна раіць «пакруціцца» і знайсці другую працу.

Сама міністр цяпер заканчвае будаўніцтва ўласнага дома ў элітным пасёлку Веснінка, дзе ў яе 11 сотак зямлі. Тут па суседстве з ёй жывуць і іншыя вышэйшыя чыноўнікі. Кошт зямлі і нерухомасці, як у Шчоткінай, рыэлтарамі ацэньваецца прыкладна ў 1 млн даляраў. Праўда, гэта кошт продажны. Кошт будаўніцтва, канечне, будзе меншы.

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку 2015 склау 452 даляра. Атрымліваецца, простаму беларусу давядзецца працаваць 184 гады, каб купіць такі дом.

Якія яшчэ парады міністр працы давала беларусам, каб жыць стала лепш?

Калі муж утрымлівае жонку — хатнюю гаспадыню, хай яшчэ заплаціць за яе падатак

«Калі муж добра зарабляе і можа сабе дазволіць, каб жонка не працавала, і яны прынялі такое рашэнне, то 20 базавых (падатак на дармаедства) — невялікая сума, яе можна і аплаціць».

Беспрацоўных трэба заціснуць яшчэ больш

«Да нас паступаюць прапановы аб змене падыходаў да рэгістрацыі беспрацоўных. І мы будзем гэта рабіць. Гаворка ідзе пра тое, каб заканадаўства аб занятасці было менш лаяльным да тых, хто сваё нежаданне працаваць хоча прыкрыць статусам беспрацоўнага».

Не трэба скардзіцца на нізкія пенсіі

«Перш за ўсё, трэба выхоўваць сваіх дзяцей, якія будуць вам потым дапамагаць. Я думаю, што сям'я заўсёды падтрымае члена сям'і. Гэта раз. Дзяржава падтрымае ў меру магчымасцяў».

Працаваць не прымушаюць, але падатак заплаціць прыйдзецца

«Ніхто з голаду не памрэ. Дапамогу па беспрацоўі мы не плануем павялічваць. Калі ў чалавека ляжаць мільёны ў касе, і ён на іх жыве, яму будзе нескладана заплаціць 3 мільёны 600 тысяч (падатак на дармаедства). Ён карыстаецца ўсімі выгодамі дзяржавы. Ніхто нікога не прымушае працаваць. Калі здаеш кватэру, плаціш падаткі, калі ласка, дзякуй вам за гэта, жывіце як хочаце — дэмакратычнае грамадства».

Каментары42

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць