NASA абвясціла гатоўнасць да місіі да спадарожніка Юпітара Еўропы, паведамляецца на сайце агенцтва. Запуск касмічнага апарата запланаваны на 2020-я гады.

Праз некалькі год пасля запуску апарат дасягне Юпітара, будзе рабіць абарот вакол планеты за два тыдні. За час місіі ён 45 раз наблізіцца да Еўропы, адфатаграфуе паверхню і вывучыць склад спадарожніка.

«Сёння мы робім захапляльны крок ад канцэпцыі да місіі ў нашым пошуку жыцця па-за межамі Зямлі, — сказаў Джон Грансфільд, памочнік кіраўніка дырэктарату навуковых місій NASA. — Назіранні Еўропы дражнілі нас два дзесяцігоддзі, надышоў час шукаць адказы на адны з галоўных пытанняў чалавецтва».

Раней паведамлялася аб планах па запуску зонда ў другой палове 2020 года, на праграму мелі выдаткаваць 225 млн даляраў.

Ад 90-х гадоў Еўропа лічыцца адным з галоўных кандыдатаў на наяўнасць жыцця па-за Зямлёй, на ёй можа быць у тры разы больш вады за Зямлю. Нядаўнія назіранні паказваюць, што вада пад лёдам Еўропы можа мець сувязь з атмасферай. Навукоўцы даказалі існаванне цёплага акіяна і пад лёдам Энцэлада, але Еўропа застаецца прыярытэтам для NASA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?