Дзе ў Эўразьвязе танна, а дзе, наадварот, цяжка расплаціцца? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў справаздачы Эўрапейскага статыстычнага бюро Eurostat.

Самай даступнай краінай Эўразьвязу, мяркуючы па цэнах, зьяўляецца Баўгарыя, дзе кошты амаль удвая ніжэйшыя за сярэднія па Эўропе. На адваротным канцы рэйтынгу знаходзіцца Данія, дзе цэны перавышаюць сярэднестатыстычныя (у рамках ЭЗ) на 38 адсоткаў.

У Чэхіі самыя танныя ў Эўропе легкавыя аўтамабілі і бытавая электроніка, якая амаль столькі ж каштуе і ў Польшчы. Дарагімі аўто, наадварот, славіцца Данія, Галяндыя і Партугалія. Самая дарагая электроніка — на Мальце.

Алькаголь і тытунь выгодна купляць у Чэхіі, Румыніі, Баўгарыі і Вугоршчыне. Самыя высокія цэны на гэтыя тавары ў Ірляндыі, у Вялікабрытаніі і ў Фінляндыі.

Як паказала дасьледаваньне эўрапейскіх статыстыкаў, прадукты харчаваньня найтаньнейшыя ў Польшчы, Румыніі і Баўгарыі. За адзеньнем мае сэнс паехаць у Вугоршчыну. 

Галоўная прычына такога значнага роскіду цэнаў — розныя сыстэмы падаткаабкладаньня ў той ці іншай краіне ЭЗ.

Самыя танныя рэстарацыі і гатэлі можна знайсьці ў Баўгарыі, самыя дарагія — у Даніі.

Пры гэтым найбяднейшая дзяржавай Эўразьвязу лічыцца Баўгарыя, найбагацейшай — Люксэмбург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?