Усяго мае выйсьці тры тамы выданьня, паведаміў старшыня Дзяржкамітэту па маёмасьці Беларусі Георгі Кузьняцоў на прэс‑канфэрэнцыі прысьвечанай Дню працаўнікоў землеўпарадкавальнай картографагеадэзічнай службы.

Сёлета рыхтуецца да выпуску першы том «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі», паведаміў журналістам старшыня Дзяржкамітэту па маёмасьці Беларусі Георгі Кузьняцоў. Усяго мае выйсьці тры тамы выданьня. Першы том ахоплівае пэрыяд ад каменнага стагодзьдзя да 1300 гг., другі — ад 1300 году — да 1917 г., і апошні — ад 1917 г. — да нашых дзён, патлумачыў Георгі Кузьняцоў. Па яго словах, у працы прымаюць удзел гісторыкі, што маюць розныя погляды і падыходы да вывучэньня айчыннай гісторыі.

У лютым у Беларусі адзначаецца Дзень працаўнікоў землеўпарадкавальнай картографагеадэзічнай службы. 21 лютага 1991 г. пры Савеце міністраў быў утвораны Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі (цяпер Дзяржкамітэт па маёмасьці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?