У Мінску 19 чэрвеня а 21-й гадзіне на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойц. Пра гэта паведаміла праваабаронца Марыя Касьцян.

Актывістаў затрымалі падчас спробы вывесіць расьцяжку «Свабоду Юрыю Рубцову».

Спачатку іх адвезьлі ў Першамайскі РУУС, а цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары менскай раённай міліцыі па на вуліцы Францішка Скарыны, 20. Чакаецца, што суд над актывістамі будзе ў панядзелак у Менскім раённым судзе.

Актывістаў абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля таго, як адмовіўся працаваць на «хіміі» за нізкі заробак і зрабіў на грудзі татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь» яшчэ на 2 гады зьняволеньня і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ ў Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу судзьдзі, які судзіў Рубцоўва, нягледзячы на тое, што таго прывезьлі на працэс бязь верхняга адзеньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?