21 чэрвеня ў Берасці пройдзе шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Раніцай у Берасце прыедзе патрыярх Кірыл. Напярэдадні ў горадзе з’явіліся рэкламныя шчыты з вітаннем патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

21 чэрвеня па гарадскіх вуліцах праедуць расейскія танкі. Танкі Т-38 прывязуць у горад над Бугам з найбуйнейшага ў Расеі прыватнага музея тэхнікі Вадзіма Задарожнага. Плануецца, што адзін з іх застанецца ў Берасцейскай крэпасці.

У вечары для берасцейцаў выступіць улюбёны гурт Уладзіміра Пуціна «Любэ». Вядома, што яго лідар Мікалай Растаргуеў адкрыта падтрымлівае акупацыю Крыма, а новую ўкраінскую ўладу называе «бандэраўскімі адмарозкамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?