Прессбол

Прессбол

Сёння жаночая зборная Беларусі (галоўны трэнер — Анатоль Буяльскі) правядзе на чэмпіянаце Еўропы па басктболе матч супраць моцнай зборнай Францыі (гульня пачнецца ў 21:30, Беларусь-5).

Па выніках дня вырашыцца, ці крочыць наша зборная ў 1/4 фіналу (а гэта азначае, што працягне барацьбу за пуцёўку на Алімпіяду ў Рыа), або завершыць барацьбу.

На папярэднім этапе беларускія дзяўчаты перамаглі ва ўсіх чатырох матчах (Італія, Польшча, Турцыя, Грэцыя), выйшлі далей з першага месца, але ў 2-м раўндзе пацярпелі две паразы: ад Чэхіі і Чарнагорыі.

І таму сёння — вырашальны дзень.

Турцыя — 7 (4), Францыя — 7 (4), Чарнагорыя — 6 (4), Беларусь — 6 (4), Грэцыя — 5 (4), Чэхія — 5 (4).

За перамогу даецца два балы, за паразу — адно

Перамога над Францыяй у любым выпадку гарантуе беларускам месца ў плэй-оф.

Але францужанкі ў баскетболе, гэта як іх мужчыны ў футболе.

Але перад матчам Беларусь — Францыя, пройдзе два іншыя паядынкі ў групе: Турцыя — Чэхія (16:30) і Чарнагорыя — Грэцыя (19:00).

Перамога Турцыі, напрыклад, гарантуе беларускам пуцёўку ў плэй-оф.

А вось калі Турцыя прайграе, то ўсе надзеі на перамогу беларусак над Францыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?