Расія разгортвае сістэмы супрацьпаветранай абароны на астравах у Паўночным Ледавітым акіяне. Пра гэта ў суботу, 20 чэрвеня, заявіў намеснік камандуючага войскамі Паветрана-касмічнай абароны па супрацьпаветранай абароне Кірыл Макараў.

«Мы шмат гаворым пра нарошчванне моцы Расіі ў Арктыцы. Узброеныя сілы тут таксама не ў баку. У нас сёння на выспах у Паўночным Ледавітым акіяне разгорнутыя новыя сродкі ўзбраення, такія як ЗРПК (зенітны ракетна-гарматны комплекс) «Панцыр», разгортваюцца новыя радыёлакацыйныя станцыі, хутка прыйдзе знішчальная авіяцыя».

Як растлумачыў высокапастаўлены вайсковец, «гэта ўсё робіцца для таго, каб Расійская Федэрацыя адстойвала свае інтарэсы па перыметры нашай дзяржавы, але і таксама інтарэсы ў Арктыцы».

1 чэрвеня міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ў Арктыцы вядзецца маштабнае будаўніцтва ваеннай інфраструктуры. Выступаючы на нарадзе ў ваенным ведамстве, ён распавёў, што гаворка ідзе пра астравы Кацельны, Урангеля, на архіпелагу Паўночная і Новая Зямля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?