Выява з суполкі Onliner.by «УКантакце»

Выява з суполкі Onliner.by «УКантакце»

На «дзіру» ў заканадаўстве ўказаў рэдактар нядаўна заблакаванага Kyky.org Павел Свярдлоў.

«Вось, дапусцім, сайт заблакаваны. Каб вярнуць да яго доступ, уладальнік сайта мае «прыбраць парушэнні». Але як іх прыбраць, калі да сайта няма доступу?» — пытае Свярдлоў.

Законы і пастановы не апісваюць працэдуру прыбірання парушэнняў уладальнікам сайта падчас блакіроўкі сайта. Тым часам у структур, адказных за блакіроўкі, доступ да сайта застаецца. Яны без праблем могуць праверыць, ці прыбраныя парушэнні, але невядома, як тыя парушэнні прыбраць уладальнікам сайта.

Прыбраць незаконную інфармацыю можна маючы прамы доступ да серверу (на сённяшні дзень далёка не ўсе размяшчаюць сайты на ўласных серверах) альбо праз ужо звыклыя беларусам спосабы абходу блакіровак. У другім выпадку фактычна парушаецца закон — да заблакаванага сайта атрымліваецца доступ у абыход блакіровак, хаця правайдары абавязаныя блакіраваць таксама і сродкі абходу блакіровак.

Ячшэ адзін варыянт выпраўлення інфармацыі на сайце — пераход на іншы дамен, як тое зрабіў Kyky.org (цяпер Kyky.io). Новы адрас сайта застаецца не заблакаваным да адпаведнага рашэння Мінсувязі — за час прыняцця рашэння можна «легальна» выправіць незаконную інфармацыю.

Гэта не адзіная праблема закону. Напрыклад, юрыст Людміла Чэкіна адзначала, што закон не апісвае працэдуру абскарджвання, калі ўладальнік нязгодны з рашэннем аб блакіроўцы — а толькі тады, калі згодны з незаконнасцю інфармацыі і ўжо выправіў парушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0