Антытэрарыстычнае вучэнне па спыненні актаў тэрарызму і мінімізацыі іх негатыўных наступстваў на аб'ектах ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» прайшло на тэрыторыі краіны ў чэрвені 2015 года, паведамілі ў прэс-службе КДБ Беларусі.

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства аховы здароўя і ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» адпрацавалі парадак рэагавання на акты тэрарызму і мінімізацыю іх наступстваў на аб'ектах газатранспартнай галіны.

«У ходзе вучэння адпрацаваны практычныя дзеянні пры ўзнікненні тэрарыстычных пагроз, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння і кіраванне сіламі і сродкамі пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі», - праінфармавалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?