Беластоцкі суд зоймецца справаю беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца. Беларуса абвінавачваюць у махінацыях падчас атрыманьня крэдытаў вартасьцю 700 тысячаў даляраў у двух беларускіх банках. Тэрмін судовай справы павінен быць вызначаны яшчэ ў лютым.

Справа цягнецца ўжо шмат гадоў і зьяўляецца вельмі складанай, бо датычыць здарэньняў у Беларусі, дзе знаходзіцца большая частка сьведкаў і пакрыўджаных асобаў.

Абвінавачаны Андрэй Жукавец спасылаецца на адносіны зь беларускай апазыцыяй. Ён не прызнаецца да злачынстваў і лічыць, што доказы супраць яго былі сфальсіфікаваныя ў Беларусі.

У лютым 2001 году Жукавец быў выпадкова затрыманы ў Беластоку падчас кантроля паліцыі. Тады й высьвятлілася, што ў Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку за фінансавыя махінацыі. Беларускі бок запатрабаваў яго экстрадыі, аднак польскі суд вырашыў, што гэта недапушчальна, паколькі ў Беларусі Андрэя Жукаўца мог чакаць несправядлівы працэс. Справаю занялася беластоцкая пракуратура.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0