У паведамленні, апублікаваным у панядзелак на сайце Міністэрства замежных спраў Расіі, ведамства пракаментавала рашэнне Еўрасаюза працягнуць санкцыі ў дачыненні да Расіі.
«Надзвычай цынічным» у МЗС назвалі прыняцце рашэння аб працягу санкцый менавіта 22 чэрвеня, у дзень, калі пачалася Вялікая айчынная вайна. «Хацелася б верыць, што гэта — супадзенне, а не спецыяльна прадуманы крок», — адзначылі ў ведамстве.
У міністэрстве таксама лічаць, што меркаванне аб неабходнасці падаўжэння абмежавальных мер па адносінах да Расіі належала «русафобскаму лобі», а «ключ да ўрэгулявання ўнутрыўкраінскага крызісу… застаецца ў руках Кіева».
0
0
0
0
0
0