Адшукваецца зніклая без вестак непаўнагадовая Лагуцька Вольга Барысаўна (2003 г.н.), паведамілі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама.

Там удакладнілі, што навучэнка 5-га класа СШ №13 г. Мінска 13 чэрвеня 2015 разам з маці (1981 г.н.) пакінула тэрыторыю дзіцячага аздараўленчага лагера «Палачанка». У цяперашні час месцазнаходжанне дзіцяці і яе маці невядома. Могуць бадзяцца і жабраваць паблізу сталічных гіпермаркетаў.

Дзяўчынка была апранутая ў майку жоўтага колеру з выявай персанажа з мультфільма «Мікі Маўс», джынсы сіняга колеру, светлыя красоўкі.

Тых, хто мае інфармацыю пра месцазнаходжанне дзяўчынкі і яе маці, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефонах у г. Мiнску: 229-05-90, 204-60-63, 229-04-03 або ў бліжэйшы АУС па тэлефоне «102».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?