Масква працягне харчовае эмбарга на паўгода ў адказ на падаўжэнне санкцый супраць Расіі з боку ЕС. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Мядзведзеў даручыў кіраўніку апарата ўрада Сяргею Прыходзьку падрыхтаваць зварот на імя прэзідэнта з прапановай падоўжыць дзеянне ўказу аб увядзенні абмежавальных мер з боку Расіі. Рашэнне аб працягу антысанкцый на паўгода Мядзведзеў абвясціў на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі.

Раней у панядзелак кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін Еўрасаюза прынялі рашэнне аб падаўжэннісанкцый супраць Расіі. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2016 года. Гэта было зроблена ў мэтах выканання Расіяй мінскіх пагадненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?