Выбары прэзідэнта адбудуцца не раней за 4 кастрычніка. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас ток-шоу «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ.

«На правядзенне выбарчай кампаніі даецца тры месяцы. Таму, калі выбары будуць абвяшчаюцца 30 чэрвеня, яны будуць прызначаныя не раней, чым на 4 кастрычніка — першую нядзелю месяца. Гэта дакладна. Могуць прызначыць правесці іх пазней — да 15 лістапада», — сказала Лідзія Ярмошына.

Як паведамлялася, раней ЦВК прапанаваў правесці выбары прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Па словах Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, бо не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?