Футбалісты БАТЭ прапусцілі першы мяч у чэмпіянаце. Гэта адбылося 22 чэрвеня ў 11-м туры. Барысаўчане выйгралі на выездзе ў «Нафтана» — 2:1 (Бага, 32, Радзівонаў, 39 — Лебедзеў, 83). 

Астатнія вынікі панядзелка: «Віцебск» — «Шахцёр» — 2:2 (Салавей, 43, Каробка, 67 — Човіч, 1, Вяргейчык, 84), «Славія» — «Дынама» Мн — 2:4 (Лапцеў, 15, 86 — Расадкін, 16, Адамовіч, 28, Яроцкі, 82, Удожы, 87), «Граніт» — «Тарпеда-БелАЗ» — 2:1 (Кірыльчык, 73, Каршакевіч, 86 — Бурко, 89). 

Тры матчы прайшлі напярэдадні: «Мінск» — «Белшына» — 2:1 (Хвашчынскі, 56, Макась, 90+1, з пенальці — Сквярнюк, 82), «Дынама» Бр — «Нёман» — 1:3 (Васілюк, 50, з пенальці — Сора, 22, Бомбель, 45+2, з пенальці, Журневіч, 90+4), «Слуцк» — «Гомель» — 0:0. 

Становішча каманд: БАТЭ — 29 ачкоў (розніца мячоў 15-1), «Дынама» Мн — 21 (17-7), «Шахцёр» — 18 (15-7), «Граніт» — 18 (11-10), «Белшына» — 18 (15-8), «Нафтан» — 16 (13-11), «Гомель» — 14 (11-12), «Мінск» — 14 (7-11), «Дынама» Бр — 13 (10-16), «Славія» — 12 (15-15), «Нёман» — 12 (10-13), «Тарпеда-БелАЗ» — 11 (10-17), «Віцебск» — 8 (8-20), «Слуцк» — 6 (6-15). 

Наступны тур пройдзе 27—28 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?