Грамадства3232

«Не трэба ўсіх сабак вешаць на Сталіна» — святары аб праваслаўным фэсце на «Лініі Сталіна»

У царквы з «Лініяй Сталіна» склаліся добрыя адносіны, але кананізаваць генералісімуса ў Беларусі не збіраюцца.

Фестываль праваслаўнай моладзі пройдзе 18—19 ліпеня ў комплексе «Лінія Сталіна». Пасля літургіі ў храме ў Заслаўі да «Лініі Сталіна» пойдзе хрэсны ход. На падзею звярнулі ўвагу Naviny.by ды распыталі пра яе праваслаўных святароў.

Прэс-сакратар Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сяргей Лепін не бачыць супярэчнасцей у мерапрыемстве. Ён называе «Лінію Сталіна» помнікам ахвярам вайны і лічыць вартым стараніцца спроб апраўдання рэжыму Сталіна. «Варта памятаць аб разбурэннях, братазабойчай вайне і нянавісці, што была ў грамадстве пры ім. Але разам з тым, не варта ўсіх сабак вешаць на Сталіна», — кажа ён.

Кіраўнік моладзевага аддзелу Мінскай епархіі і арганізатар фестывалю протадыякан Максім Логвінаў кажа, што месца было абранае праз «добрыя адносіны» праваслаўнай царквы з комплексам. Кананізаваць Сталіна царква не збіраецца, кажа ён. На «Лініі Сталіна» па суседстве з помнікам Сталіну з’явіцца праваслаўная капліца. «Я супраць таго, каб разбураць помнікі. Гэта наша спадчына — якая ёсць, такая ёсць», — кажа ён і прыгадвае разбурэнні «Ісламскай дзяржавай» помнікаў ўзростам у некалькі тысяч год.

Naviny.by адзначаюць, што на фестывалі выступіць гурт «Комба Бакх», лідарам якога ёсць брат протадыякана Логвінава. У рэпертуары гурту ёсць цікавая песня пра праваслаўе ў Паўночнай Карэі (відэа). Сам Максім Логвінаў з’яўляецца кіраўніком спартыўна-гістарычнага клуба, у якім працаваў трэнерам Дзмітрый Паўлічэнка, на той момант кіраўнік спецатраду хуткага рэагавання.

***

Да ахвяр рэпрэсій часоў Сталіна прылічваюцца ў розных крыніцах ад 11 да 39 млн чалавек, у тым ліку больш за мільён расстраляных, больш за 6 млн памерлых ад голаду, больш за 3 млн сасланых у лагеры і турмы. Пад асабістым кантролем Сталіна толькі ў 1937 г. на піку рэпрэсій былі арыштаваныя больш за 31 тыс. «царкоўнікаў і сектантаў», з іх 13,6 тысяч чалавек прысуджаныя да расстрэлу.

Тым часам асобныя расійцы прапануюць кананізаваць Сталіна, праводзяць багаслужэнні з «іконай» Сталіна, а «крэатыўныя» сувеніры з выявай Сталіна прадаюцца і ў Беларусі.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць