Выява: Frontiers in Neuroscience

Выява: Frontiers in Neuroscience

У навукоўцаў Дзяржаўнага цэнтру адаптыўных тэхналогій і Дзяржаўнага універсітэта Нью-Ёрка (ЗША) літаральна атрымалася прачытаць думкі з дапамогай электродаў, падлучаных да мозгу, паведамляе Motherboard.

Інтэрфейс «мозг-тэкст» падлучаўся непасрэдна ў мозг семярых хворых на эпілепсію пацыентаў, якія ўжо прайшлі інвазіўнае даследаванне мозгу.

Праграма фіксавала актыўнасць на розных участках мозгу дабраахвотнікаў праз электроды, наўпрост падлучаныя да мозгу, і звязвала яе з кожным словам паасобку. Паддоследныя спачатку ўголас чыталі доўгія тэксты, затым камп’ютар расшыфроўваў іх думкі па створаным слоўніку.

Хворыя на эпілепсію маюць у мозгу «ачаг сутаргаў» — пашкоджаны ўчастак, на месцы якога ўтвараецца рубец, а часам узнікаюць вострыя ацёкі і раздражненні нервовых клетак, што вядуць да сутаргаў. Тэрапія прадугледжвае ускрыццё чэрапу дзеля адкрыцця доступу да мозгу.

Сістэма мае абмежаваны і далёка не поўны слоўнік. Але яна ў перспектыве можа даць, напрыклад, доступ у інтэрнэт проста з мозгу, альбо вярнуць магчымасць размаўляць людзям, падобным да паралізаванага астрафізіка Стывена Хокінга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?