На скрыншоце ўключэнне функцыі «Undo Send» у наладах пошты на настольным камп’ютары

На скрыншоце ўключэнне функцыі «Undo Send» у наладах пошты на настольным камп’ютары

Ад 23 чэрвеня карыстальнікі Gmail могуць праз пэўны адрэзак часу па адсылцы скасаваць ліст, распавядае The Next Web.

На самой справе, адасланыя лісты не знішчаюцца — проста адсылка адкладаецца на пэўны час па націсканні кнопкі «Адаслаць».

Карыстальнікі Gmail (але пакуль не Inbox, новага паштовага сэрвісу Google) могуць абіраць час, за які ліст можна «вярнуць». Максімальны час — 30 секунд. Функцыя будзе карысная тым, хто заўважае апіскі і памылкі, калі ўжо адаслаў ліст, а таксама тым, хто вырашыў прызнацца ў каханні праз электронную пошту.

Функцыя адмены адсылкі лістоў была даступная сярод эксперыментальных функцый (раздзел «Labs» у наладах) з сакавіка 2009 года. Цяпер функцыя прылічаная да афіцыйных магчымасцей Gmail і можа быць уключаная ў асноўным раздзеле наладаў.

Не забывайце: «У вас маглі скрасці пароль ад пошты», — кажуць яны і крадуць пароль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?