Новая паслуга спалучае ў сабе LTE і тэхналогіі Wi-Fi. Паўднёвакарэйскі аператар KT абвясціў аб стварэнні новай сеткі Giga LTE, якая зможа забяспечваць хуткасць загрузкі 1,17 Гб у секунду, што ў 15 разоў хутчэй за існуючыя магчымасці LTE.

androidauthority.net

androidauthority.net

KT на сённяшні дзень мае 200 тысяч базавых станцый LTE b 140 тысяч пунктаў Wi-fi па ўсёй Паўднёвай Карэі. У кампаніі таксама заяўляюць пра супрацу з Samsung у справе выпрацоўцы новага стандарту. Менавіта ўладальнікі смартфонаў S6 i S6 Edge у другой палове года змогуць доступ да новай сеткі. Скарыстацца звышхуткім інтэрнэтам у перспектыве можна будзе і з навейшых тэлефонаў LG.

У мінулым месяцы KT і Alcatel-Lucent падпісалі ў Францыі мемарандум аб узаемаразуменні, згодна з якім фірмы будуць супрацоўнічаць у кірунку ўкаранення ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?