Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Мяжуева па яго просьбе ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праўда, ужо вечарам слова «складаныя» знікла з паведамлення і было замененая на «в связи со сложившимися семейными обстоятельствами».

На сайце pravo.by пакуль не з’явіўся афіцыйны ўказ Лукашэнкі аб вызваленні Мяжуева з пасады, таму незразумела як будзе гучаць канчатковая версія.

Таксама чытайце: Пяць фактаў пра былога дзяржсакратара Рады бяспекі і яго дзіўную адстаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0