У рамках новага распродажу рэдакцыя «Arche» прапануе ўсяго за 149 тыс. набыць калекцыю з пяці папулярных публікацый, прысвечаных Заходняй Беларусі. Іх сукупны аб’ём амаль 2400 старонак.

Вашай увазе прапануюцца:

Тэматычны выпуск «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд» (№7-8/2014, агульны аб’ём 422 старонкі).

Заходнебеларуская спадчына — гэта шмат ў чым «нязручнае мінулае». Яно было такім у савецкі час, а з пэўнымі зменамі ды мадыфікацыямі застаецца і цяпер. Натуральна, дзякуючы высілкам акадэмічнай супольнасці, асабліва за апошнія 25 гадоў, было шмат зроблена для лепшага разумення і асэнсавання як міжваеннага перыяду ды вераснёўскіх падзей, так і асаблівасцяў ды месца Заходняй Беларусі ў пасляваеннай БССР. Шмат «белых плямаў», аднак, застаецца і сёння.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Тэматычны выпуск «Гарадзенскі міленіум» (№11/2014, агульны аб’ём 393 старонкі).

Асноўнай тэмай дадзенага нумара «ARCHE» стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Геаграфічнае становішча дало магчымасць гораду быць важным адміністрацыйным цэнтрам на працягу стагоддзяў. Адпаведна Гародня паўплывала на рэгіён, стала месцам гістарычных падзей, істотных не толькі для Гарадзеншчыны, але і для краіны. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і інш. Сярод аўтараў нумара – Алег Ліцкевіч, Наталля Сліж, Вячаслаў Швед, Андрэй Кіштымаў, Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая і іншыя беларускія, польскія і расійскія даследчыкі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Ян Шумскі. «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі» (агульны аб’ём 326 старонак).

У кнізе паказаныя перамены, якія адбываліся ў 1944—1953 гг. у жыцці і свядомасці жыхароў заходніх абласцей БССР, якія перад Першай сусветнай вайной уваходзілі ў склад Польшчы. На старонках выдання прадстаўлена даследаванне нацыянальнага, кадравага, культурна-асветніцкага і прапагандысцка-інфармацыйнага аспектаў працэсу саветызацыі на акрэсленых тэрыторыях.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Уладзімір Ляхоўскі. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.). (агульны аб’ём 480 старонак).

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак і згуртаванняў у тым ліку ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу. Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Ян Станкевіч. «За родную мову й праўдзівы назоў» (агульны аб’ём 742 старонкі).

Грунтоўная калекцыя публіцыстычных і навуковых артыкулаў выдатнага заходнебеларускага дзеяча.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Інфармацыя пра тое, як замовіць выданні — на сайце часопіса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0