У Інданэзіі зарэгістраваны моцны падземны штуршок на паўночным захадзе ад вострава Суматры .

Сіла землятрусу, эпіцэнтар якога месьціўся на глыбіні 35 км, склала 7,6 балаў па шкале Рыхтэра. Улады папярэдзілі пра магчымасьць узьнікненьня цунамі.

Прыкладна ў гэтым самым месцы адбыўся падземны штуршок, які выклікаў у 2004 годзе моцнае цунамі, у выніку якога ў Інданэзіі загінулі 130 тысяч чалавек.

Інданэзія разьмешчана ў адным з самых сэйсьмічна актыўных рэгіёнаў сьвету.

Паводле BBC Russian

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0