Першыя дзве тысячы новых патрульных выйдуць на вуліцы Кіева 4 ліпеня. Сёння Кабінет міністраў афіцыйна зацвердзіў іх новую форму.

Выглядаць яны будуць па-амерыканску. Ці па-грузінску, як хочаце. Не дзіва, бо за іх навучанне адказвала Эка Згуладзэ, адна з рухавікоў рэформы паліцыі ў Грузіі, якая зараз працуе намеснікам міністра Авакава.

Усе новыя патрульныя — навабранцы, яны праходзілі тэсты і інтэнсіўнае навучанне. Кіеў — першы горад, дзе запрацуе новая патрульная служба. Паступова гэта адбудзецца і ў іншых гарадах краіны. Як і ў Грузіі, ва Украіне плануюць ускласці функцыі ДАІ на патрульныя службы.

Новыя машыны міліцыі (якую пераназавуць паліцыяй неўзабаве) выглядаюць так. Яны ўжо патрулююць вуліцы украінскіх гарадоў.

avtoazov.com.ua

avtoazov.com.ua

Авакаў і Згуладзэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?