Падраздзяленнямі папярэдняга расследавання Гродзенскай вобласці з пачатку года распачата амаль тры дзесяткі крымінальных спраў, звязаных з распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.

У двух выпадках яны ўтрымлівалі выявы непаўналетніх, што ўтварае самастойны склад злачынства, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

Размяшчаючы галоўным чынам на асабістых старонках сацыяльных сетак відэаролікі, відэафільмы і фатаграфіі парнаграфічнага зместу для ўсеагульнага прагляду, грамадзяне ў большасці выпадкаў не здагадваюцца пра супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў, альбо мяркуюць, што застануцца па-за ўвагай праваахоўных органаў.

Як правіла, падобныя матэрыялы размяшчалі маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў, аднак вядомыя факты распаўсюджвання парнаграфіі як 18-летнімі, так і людзьмі старэйшымі за 50 гадоў. Палова з іх вяла бяздзейны лад жыцця, не займаючыся грамадска карыснай працай або вучобай, паведамляе прэс-служба СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0