Сярэдні заробак у Мінску ў маі склаў Br8 млн 932,5 тыс., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле слоў спецыялістаў, Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўні намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў.

Па гэтым паказчыку на другім месцы ў маі гэтага года Мінская вобласць (Br6 млн 772,3 тыс.), на трэцім — Гомельская вобласць (Br6 млн 164,7 тыс.). У Гродзенскай вобласці сярэдняя зарплата ў маі была Br6 млн 31,5 тыс., у Віцебскай — Br5 млн 881,6 тыс., у Магілёўскай — Br5 млн 833,8 тыс., у Брэсцкай — Br5 млн 702,6 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?