Яшчэ шэраг цэркваў Беларусі былі аштрафаваныя ў 2015 годзе па арт. 23.34 КаАП за правядзенне нібыта несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. «Былі візіты: яны прыходзілі і сыходзілі. Штрафы рэдкія, але бываюць», — заявіў Forum18 прадстаўнік адной з баптысцкіх цэркваў, які пры гэтым адмовіўся распавесці падрабязнасці.

Таксама па гэтым артыкуле праследуюцца Сведкі Іеговы, якія раздаюць сваю літаратуру мінакам на вуліцы. «Нават калі яны стаяць у адзіночку, ім часцяком прыпісваюць масавую дэманстрацыю», — заяўляюць вернікі. Пры гэтым яны адзначылі, што тых, хто займаецца жабраваннем, нават калі яны былі з плакатамі ў руках, у масавых мерапрыемствах не вінавацяць.

У 2015 годзе адзін падобны выпадак зарэгістраваны ў Магілёве, суполцы якога яшчэ ў 2010 годзе пагражалі ліквідацыяй за падобныя парушэнні.

Член аб’яднання Сведак Іеговы Андрэй Кузін, якога аштрафавалі за правядзенне несанкцыянаванага рэлігійнага сходу ў сябе дома ў Барысаве 20 сьнежня 2014 года да выплаты штрафу ў памеры 3,75 млн рублёў, зараз рыхтуецца да абскарджання рашэння суда ў Вярхоўным судзе. 30 красавік Мінскі абласны суд пакінуў штраф у моцы.

Як паведамляла Крыніца, 19 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў пастара абшчыны хрысціян веры евангельскай Царква Божая «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенку на 20 базавых велічынь, або 3,6 млн рублёў, за правядзенне няўзгодненага з уладамі набажэнствы.

На такую ж суму 8 чэрвеня суд Светлагорскага раёна аштрафаваў па той жа прычыне прасвітара абшчыны Міжнароднага саюза цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Уладзіміра Дайнеку і верніка Юрыя Валадзенку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?