Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Азербайджане, Арменіі, Чэхіі і на Кубе, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія будзе працаваць Ігар Назарук.

Зазначым, што пасаду пасла ў Арменіі са жніўня 2008 г. займаў Сцяпан Сухарэнка (старшыня КДБ Беларусі ў 2005—2007 гг.). Дарэчы, сын гэтага кадэбіста таксама працаваў у дыпламатычным ведамстве. 

armenia.mfa.gov.by

armenia.mfa.gov.by

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы назначаны Генадзь Ахрамовіч.

Аляксандр Аляксандраў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы стаў Валерый Курдзюкоў.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Алы Фёдаравай генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у горадзе Беластоку (Рэспубліка Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0