Выдавецтва «Галіяфы» зладзіць у мінскім клубе «ДК» (Талбухіна, 4) летнюю вечарыну 26 чэрвеня.

Запланаваныя распродаж мініяцюрных выданняў, перформансы, паэтычныя і музычныя выступы.

У вечарыне возьмуць удзел Анатоль Вярцінскі, Зміцер Вішнёў, Усевалад Гарачка, Ілля Сін, Зміцер Плян, Віктар Жыбуль, Аляксей Талстоў, Адам Шостак, Сіняя Барада, Aortha і Masque Noir.

На распродаж трапяць наступныя кнігі: складанка «Друкапісы. Вялікая імправізацыя», Віктар Жыбуль «Стапеліі», Усевалад Гарачка «Багі і героі», Анатоль Вярцінскі «Асобныя радкі розных гадоў», Аляксей Талстоў «Мінакі», Вольга Гапеева «Метад муаравых крэсак» і складанка тэкстаў суполкі «Яна-Тры-Ён».

Пачатак а 19:00, уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?