Нагадаем, Іра разам з 20 іншымі вучнямі Завершскай базавай школы Драгічынскага раёна наведала ездзіла ў аквапарк у Кобрыне 12 чэрвеня. Дзеці былі ў суправаджэнні двух настаўнікаў.

Дзіця ці то звалілася ў ваду, ці то проста згубіла раўнавагу. Іру выцягнуў з басейна адзін з наведвальнікаў аквапарка. Яна была ў коме. Спачатку дзяўчынку адвезлі ў кобрынскую бальніцу, затым – перавезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. За жыццё дзяўчынкі дактары змагаліся амаль два тыдні, аднак выратаваць яе не змаглі.

У дачыненні да двух настаўнікаў, якія суправаджалі групу, была распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 165 КК «Неналежнае выкананне абавязкаў па гарантаванні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей». Максімальнае пакаранне – тры гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?