На месцы катастрофы. Фота: Зураб Джавахадзэ, ІТАР-ТАСС

На месцы катастрофы. Фота: Зураб Джавахадзэ, ІТАР-ТАСС

Расія лічыць несваечасовай і контрпрадуктыўнай ідэю міжнароднага трыбуналу па катастрофе малазійскага самалёта ў небе над Украінай, перадае РІА «Новості» заяву намесніка міністра замежных спраў Расіі Генадзя Гацілава.

«Мы ж ведаем, што яна (ідэя трыбуналу — НН) нясвоечасовая і контрпрадуктыўная. Цяпер неабходна дачакацца завяршэння расследавання, а не прымаць паспешлівых рэзалюцый пра скліканне трыбуналаў», — сказаў Гацілаў.

На пытанне пра тое, як ён ставіцца да ідэі трыбуналу, намеснік міністра найперш адказаў адным словам: «Дрэнна».

Трыбунал пад эгідай Рады бяспекі ААН прапаноўвалася правесці па завяршэнні расследавання (меркавана да кастрычніка). Міжнародны трыбунал лічыўся лепшым варыянтам за разгляд справы ў нацыянальным судзе адной з краін. Украіна падтрымала ініцыятыву.

***

Пасажырскі самалёт Boeing 777, што ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня 2014 года над тэрыторыяй, падкантрольнай «ДНР». На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа, усе загінулі. У сакавіку паліцыя Нідэрландаў апублікавала інфармацыю групы міжнародных следчых: адна з версій — самалёт быў збіты ракетай расійскага комплексу «Бук» з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?