Генерал-маёр Алег Зямскоў будзе працаваць намеснікам кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра СНД. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Раней Зямскоў быў вызвалены з пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных сіл Беларусі.