Служба бяспекі Украіны затрымала аднаго з кіраўнікоў Галоўнага ўпраўлення СБУ ў Кіеве і Кіеўскай вобласці. Яго падазраюць у рабоце на спецслужбы Расіі.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр СБУ.

«Ён абгрунтавана падазраецца ў працы на спецслужбы Расійскай Федэрацыі па артыкуле 111 Крымінальнага кодэкса Украіны (Дзяржаўная здрада)», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначыў в.а. кіраўніка СБУ Васіль Грыцак, правяраюцца і іншыя супрацоўнікі СБУ, якія могуць быць датычныя да замежных спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0