Сабака па мянушцы Квазімода атрымаў першы прыз у конкурсе «Самы брыдкі сабака свету — 2015», які прайшоў 26 чэрвеня ў Пэталуме (Каліфорнія, ЗША), паведамляе USNews.
Квазімода 10 гадоў, гэта помесь пітбуля і галандскай аўчаркі. Траўму пазваночніка ён атрымаў пры нараджэнні, з-за чаго на ўсё жыццё застаўся гарбатым. Гаспадар, ветэрынар з Фларыды, забраў яго з сабачага прытулку. Цяпер за першае месца гадаванца ён атрымае $1500.