Дзяўчынка 2010 года нараджэння, якая знікла каля вёскі Пекалін Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, знайшлася. 

Інфармацыя пра НЗ паступіла ў ноч на 27 чэрвеня, паведаміла абласное ўпраўленне МНС. У пошукавых работах былі задзейнічаныя супрацоўнікі РАУС, работнікі МНС і мясцовае насельніцтва, пазней падключыліся ваенныя і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Як паведамляе старонка атрада, пяцігадовая Ангеліна напярэдадні вечарам пасварылася з сястрой, не захацела вяртацца дадому, пайшла гуляць і заблукала. Знайшлі дзяўчынку леснікі ў 4-5 км ад дома. Дзяўчынку з пераахаладжэннем даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?