Беларуская кампанія Wargaming ў партнёрстве з Google стварыла кругавыя панарамы ўнутранай прасторы папулярных танкаў гульні World of Tanks: Т-34-85, M4A3E8 Sherman, Chieftain, Leopard 1 і Type 59.

Выявы знятыя ў Музеі танкаў у Бовінгтане (Вялікабрытанія) на камеры GoPro HERO4 c прымяненнем тэхналогіі Google для паказу ў шлемах віртуальнай рэальнасці. Пры наяўнасці смартфона з 6-цалевым экранам карыстальнік можа сабраць гаджэт па інструкцыі самастойна. Для прагляду трэба спампаваць праграму Littlstar.

Віртуальныя экскурсіі таксама даступныя і для звычайных экранаў смартфонаў, планшэтаў і камп'ютараў — аднак у гэтым выпадку для прагляду даступныя толькі тры танкі. Дэманстрацыя інтэр'ераў суправаджаецца апавяданнямі навуковых кансультантаў гульні World of Tanks. Вядучыя ў стылі перадачы Top Gear абмяркоўваюць асноўныя ўласцівасці танкаў, пры гэтым карыстальнік можа аглядаць інтэр'ер танка ў адвольным напрамку. Тлумачэнні прадубляваныя на рускай мове.

Нямецкі танк Leopard 1 у канадскай мадыфікацыі:

Кітайскі Type 59 (скапіяваны з Т-55) пахвалілі за цеснату:

А гэты танк Shermann пазнаюць не толькі гульцы, але і прыхільнікі фільма «Лютасць» з Брэдам Пітам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?