Міністэрства замежных спраў Аўстрыі абвясціла аб планах да 2018 года закрыць пасольствы ў краінах Балтыі і на Мальце, каб зэканоміць 34 мільёны еўра.
AP/Scanpix
У размове з журналістамі аўстрыйскага навінавага агенцтва APA міністр замежных спраў Аўстрыі Себасціян Курц растлумачыў, што, нягледзячы на абвешчаныя МЗС закрыцці, прадугледжана адкрыць новыя прадстаўніцтвы краіны ў стратэгічна важных месцах, а менавіта — у Беларусі, Малдове і Грузіі.
Міністр выказаў перакананасць, што прадстаўніцтва Аўстрыі ў краінах Балтыі надзейна забяспечана працай консульстваў або супрацоўніцтвам па гаспадарчых пытаннях. Ён адмаўляе, што закрыццё пасольстваў звязана з такімі актуальнымі падзеямі, як крызіс ва Украіне ці праблемамі бежанцаў у ЕС.