Чалту Бэджы, якая прадстаўляла Азербайджан на лёгкаатлетычным турніры на першых Еўрапейскіх гульнях, дыскваліфікаваная за парушэнне антыдопінгавых правілаў, паведамляе афіцыйны сайт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.
У допінг-пробе Бэджы, якая перамагла ў бегу на дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі (стыпл-чэз), знойдзены астарын.
Лёгкаатлетка адхіленая ад удзелу ў Гульнях. Яе допінг-пробу адправілі ў акрэдытаваную WADA антыдопінгавую лабараторыю ў Маскву. У допінг-пробе B таксама знойдзены астарын.
Раней у парушэнні антыдопінгавых правілаў на Еўрапейскіх гульнях быў абвінавачаны албанскі баксёр Рэхильда Зенелі, які павінен быў выйсці на рынг супраць беларуса Дзмітрыя Асанава.