Пару дзён таму ў эфіры прапагандысцкага каналу «LifeNews» выйшаў сюжэт, прысвечаны адкрыццю новага моста ў Горлаўцы.
Дыктар у студыі расказаў гледачам гісторыю, як украінскае войска, адступаючы, знішчае ўсю інфраструктуру, у прыватнасці, мост. І цяпер у Горлаўцы, урэшце, пабудавалі новы.
Далей дыктар перадаў слова карэспандэнту на месцы.
«Сёння сапраўды значая падзея для Горлаўкі, роўна год таму апалчэнцы ўзарвалі мост, каб спыніць наступ украінскага войску», — пачаў расказваць «журналіст», відаць, забыўшыся ўзгадніць тэкст.
0
0
0
0
0
0