У нядзелю спыніўся доступ з Беларусі да расійскага шавіністычнага сайта «Спутнік і погром». На старонцы выдання ўкантакце недаступнасць сайта тлумачаць праблемамі на хостынгу.
«Спутнік і погром» не раз заклікаў да ліквідацыі дзяржавы Беларусі. У прыватнасці, галоўны рэдактар выдання прапаноўваў акупаваць Беларусь «у бліжэйшыя год-два». Аляксандра Лукашэнку выданне называла «здраднікам рускага народа».
У сувязі з гэтым у Беларусі гучалі заклікі да блакавання доступу да гэтага рэсурсу як экстрэмісцкага.
«Спутнік і погром» заваяваў папулярнасць сярод расійскіх шавіністаў сваёй наватарскай формай, змест яго быў пры гэтым класічна чарнасоценскім.