29 чэрвеня ў Мінску пройдзе пяты раўнд нефармальнай дыялогу на ўзроўні міністраў шасці краін Усходняга партнёрства. Мерапрыемства будзе ўключаць два кампаненты: сустрэчу міністраў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і сустрэчу міністраў замежных спраў Арменіі, Беларусі, Азербайджана, Грузіі, Украіны і Малдовы.

Акрамя кіраўнікоў прыродаахоўных ведамстваў краін Усходняга партнёрства, у сустрэчы возьмуць удзел еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэс Хан і еўракамісар па навакольным асяроддзі, марской палітыцы і рыбалоўстве Карменю Вела. Плануецца, што Ёханэс Хан таксама возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?