На месцы помніка, які разьмешчаны на Алеі афганцаў, непадалёк ад адной з цэнтральных вуліц Рэчыцы, будзе пабудаваны Лядовы палац.
Жыхары гораду абураюцца, паколькі за помнікам знаходзіцца некалькі гектараў пустыру.
Улады абяцаюць перанесьці помнік у парк Перамогі, ператварыўшы яго ў мэмарыял усіх войнаў савецкага пэрыяду — ад грамадзянскай да афганскай.