Сярэдняя зарплата ніжэй за 5 млн рублёў у маі была зафіксаваная ў 10.954 юрасоб, ці ў 63,5% арганізацый, улічаных афіцыйнай статыстыкай. 

У тым ліку сярэдняя зарплата ў дыяпазоне ад 4 млн да 5 млн рублёў знаходзілася ў 8.746 арганізацый, сярэдняя зарплата ад 3 да 4 млн рублёў была зафіксаваная ў 1.939 арганізацый. У той жа час у 269 юрыдычных асоб сярэдняя зарплата складала менш як 3 млн рублёў. 

Сярэдняя зарплата вышэй за 5 млн рублёў у маі была зафіксаваная ў 6.297 юрыдычных асоб, ці ў 36,5% арганізацый ад іх агульнага ліку, улічаных афіцыйнай статыстыкай. 

У тым ліку сярэдняя зарплата ў 2.464 юрасоб знаходзілася ў дыяпазоне ад 5 млн да 6 млн рублёў, у 3.833 — больш як 6 млн рублёў.

Найбольшая колькасць арганізацый (1.510) з самай высокай сярэдняй зарплатай (больш як 6 млн. рублёў) знаходзіцца ў Мінску. 

У маі сярэдняя рэспубліканская заработная плата склала ў Беларусі 6,69 млн рублёў і павялічылася ў параўнанні з красавіцкім узроўнем на 151,5 тыс. рублёў. 

Разам з тым рэальная (з улікам інфляцыі) заработная плата з пачатку года ў Беларусі знізілася на 7,7%, сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі. Значнае зніжэнне рэальнай заработнай платы адбылося ва ўсіх рэгіёнах краіны. 

Так, Мінску ў параўнанні са снежнем 2014-га рэальная зарплата знізілася на 8,9%, у Мінскай вобласці — на 7,8%, у Магілёўскай — на 6,3%. У Гродзенскай, Гомельскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях рэальная зарплата з пачатку года знізілася на 6,9%, 6,6%, 5,8% і 10,3% адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?