Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі правялі мінулыя выходныя на Алтаі.

Як паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, былы прэм'ер-міністр прыехаў у Расію як прыватная асоба і паехаў з Пуціным на Алтай.

Пяскоў удакладніў, што на Алтаі Пуцін і Берлусконі спыніліся ў гасцявым доме аднаго з аб'ектаў «Газпрамнафта». Пры гэтым прэс-сакратар не стаў прыводзіць якіх-небудзь іншых дэталяў сустрэчы.

Пуцін і Берлусконі лічацца сябрамі. Расійскі прэзідэнт звычайна стараецца убачыцца з былым прэм'ер-міністрам падчас сваіх візітаў у Італію.

У прыватнасці, 11 чэрвеня Берлусконі пагадзіўся прыехаць у аэрапорт толькі для таго, каб крыху пагаварыць з Пуціным, у якога ў Італіі быў напружаны графік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?