Беларуская чыгунка стварае агенцкую сетку продажу праязных дакументаў на цягнікі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«З мэтай павышэння якасці паслуг, якія аказваюцца пасажырам, Беларуская чыгунка пашырае магчымасці набыцця праязных дакументаў на чыгуначны транспарт і стварае агенцкую сетку іх рэалізацыі», — адзначылі спецыялісты.

Так, магчымасць прадаваць квіткі на цягнікі могуць атрымаць іншыя арганізацыі — юрыдычныя асобы рэзідэнты Беларусі. «Беларуская чыгунка запрашае да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі, зацікаўленыя ў рэалізацыі праязных дакументаў на чыгуначны транспарт», — заявілі ў прэс-цэнтры. Каб прыступіць да продажу квіткоў, з БЧ неабходна заключыць адпаведны дагавор.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра, на БЧ ўжо распрацаваны і зацверджаны парадак заключэння дагавора аб афармленні білетаў, які будзе ўведзены ў дзеянне з 1 ліпеня бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?