Па стане на 26 чэрвеня пытанне аб прымяненні закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» разгледжаны ў адносінах да 2634 асуджаных, з якіх 681 вызвалены ад далейшага адбыцця пакарання (у тым ліку 25 непаўналетніх).

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

Акрамя таго, 566 асуджаным тэрмін пакарання скарочаны часткова на адзін год, 1387 асуджаным адмоўлена ў прымяненні закона ў сувязі з наяўнасцю іску або злосным парушэннем парадку адбыцця пакарання.

У выніку выканання закона асуджанымі, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, кампенсаваны ўрон у памеры Br696,1 млн.

Паводле даных дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі, на момант уступлення ў сілу закона пад яго дзеянне падпадалі 7904 асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?