Анджаліна Джалі і Брэд Піт разам з 2005 года, а доўгачаканае вяселле зорная пара зладзіла 23 жніўня 2014 года. Джалі і Піт з'яўляюцца бацькамі шасцярых дзяцей, толькі трое з іх з'яўляюцца біялагічнымі — дачка Шайла і двайняты Нокс і Вів'ен.

news.com.au

news.com.au

Аднак у лістападзе 2014 папарацы зрабілі здымкі бурнай сваркі пары на балконе нумара аднаго з сіднэйскіх гатэляў, пасля чаго ў прэсе ўсё часцей замільгалі чуткі пра развод.

Днямі адразу два выданні, Hollywood Life і In Touch, апублікавалі словы блізкай да пары крыніцы, якая паведаміла, што разлад здарыўся па віне Джалі:

«Брэд будзе першым, хто падасць на развод, таму што ён няшчасны ў гэтым шлюбе. Ён ужо сказаў Энджы, што іх адносіны скончаныя. Ён паскардзіўся, што кантраляваў сябе з самага першага дня іх адносін. І хоць ён быў не супраць таго, што яна часта прымала рашэнні і брала адказнасць на сябе, яму надакучыла, што яна пастаянна кіруе ім. Яна папрасіла яго пачакаць, пакуль усё скончыцца з фільмам «Ля мора». Гэты праект вельмі асабісты, ён шмат значыць для яе. Ён пагадзіўся».

Крыніца In Touch сцвярджае, што пара абвесціць аб расстанні да канца 2015 года. На сярэдзіну лістапада намечаная прэм'ера фільма «Ля мора», дзе муж і жонка сыгралі разам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?