26 чэрвеня ў гатэль Riu Imperial Marhaba, што ў горадзе Сус, уварваўся ўзброены мужчына. Ён забіў 37 чалавек (яшчэ двое памерлі ў шпіталі пазней), пасля чаго быў застрэлены паліцыяй. Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Расейскі турыст, які ў гэты час знаходзіўся ў Сусе, выклаў у сваім інстаграме фотаздымак з пляжа побач з гатэлем. На здымку відаць некалькі трупаў. У каментарах адразу з’явіўся шэраг журналістаў, якія прасілі мужчыну звязацца з імі. Усе яны прадстаўляліся і паведамлялі пра СМІ, ў якім працуюць (РБК, Першы канал, Russia Today і інш.). Але карэспандэнтка каналу «Лайфньюз» зайшла з іншага боку, апублікаваўшы «ўсхваляваны» допіс: «Пётр! Скажыце, што там адбываецца цяпер? У мяне матулечка ў гэтым гатэлі. Не магу датэлефанавацца». Акрамя гэтага, дзяўчына пакінула свой нумар для сувязі.

Цяпер акаўнт гэтай дзяўчыны закрыты, але на скрыншоце відаць, што яе завуць Алена Пяцёнак, і яна працуе ў «славутым» медыяхолдынгу Арама Габрэлянава на пасадзе прадзюсера ў Навасібірску.

А нумар тэлефона ўжо фігураваў на расейскіх форумах, калі журналісты спрабавалі набыць інфармацыю, звязаную з катастрофай на нафтавай платформе «Кольская», якая затанула ў 2011 годзе. Тады загінула ці прапала без вестак 53 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?