«Калі я ўвайшоў у твітар гэтым ранкам», — акцёр Джордж Такей да «вясёлкавага» флэшмобу. Выява: @GeorgeTakei via Twitter

«Калі я ўвайшоў у твітар гэтым ранкам», — акцёр Джордж Такей да «вясёлкавага» флэшмобу. Выява: @GeorgeTakei via Twitter

Пасля навіны пра легалізацыю аднаполых шлюбаў у Злучаных штатах на федэральным узроўні Facebook, Twitter і іншыя сацсеткі літаральна заліла вясёлкавымі колерамі — многія карыстальнікі замянялі аватары ў знак салідарнасці з аднаполымі парамі. У сусветным «вясёлкавым» флэшмобе ўзялі ўдзел і беларусы. Вясёлкавым стаў нават Белы дом — не ў сацсетках, нажывую.

«Вясёлкавасці» сацсетак паспрыяла найбуйнейшая з іх — Facebook прапанаваў лёгкі інструмент па накладанні на аватарку карыстальніка паўпразрыстага вясёлкавага пласта.

Некаторыя беларусы сцвярджаюць, што Беларусь мае больш важныя праблемы за легалізацыю аднаполых шлюбаў у далёкай краіне за акіянам. На «вясёлкавы» флэшмоб яны прапанавалі адказаць бел-чырвона белым.

Карыстальнікі Facebook сцвярджаюць, што трэнд задаў фатограф Яўген Грабкін. Журналіст Вячаслаў Радзівонаў у сваю чаргу стварыў лёгкі інструмент па накладанні бел-чырвона-белага пласта на аватаркі — скарыстацца ім можна па адрасе rdnv.me/avatars.

Так, напрыклад, цяпер выглядае аватарка электрыка Паўла Батуева:

Каб зрабіць аватар бел-чырвона-белым, дастаткова загрузіць на сайт сваё фота памерам да 2 Мб, захаваць вынік на камп’ютар і загрузіць у сацсетку як звычайнае фота.

Карцінка, запампаваная для прыкладу на rdnv.me/avatars

Карцінка, запампаваная для прыкладу на rdnv.me/avatars

Вынік работы rdnv.me/avatars

Вынік работы rdnv.me/avatars

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0