Кадр з рэпартажу АНТ

Кадр з рэпартажу АНТ

У выніку маштабнай спецаперацыі Камітэт дзяржбяспекі спыніў дзейнасць найвялікшай у Беларусі злачыннай групоўкі, што дзейнічала ў міжнародных плацёжных сістэмах у мэтах незаконнай канвертацыі і вываду грашовых сродкаў.

Арыштаваныя 26 банкаўскіх рахункаў і шматлікія электронныя кашалькі. Незаконны абарот па электронных кашальках злачыннай групоўкі склаў больш за 54 млрд беларускіх рублёў (каля 3,5 млн даляраў).

Паведамляецца, што дзейнасць групоўкі была максімальна заканспіраванай, ужываліся каналы шыфраванай сувязі, складаная схема кашалькоў розных сістэм, сім-карткі беларускіх і расійскіх аператараў, зарэгістраваныя на трэціх асоб.

Задакументавана каля трох соцень эпізодаў злачыннай дзейнасці, ідэнтыфікавана больш за 50 кліентаў групоўкі. У дачыненні да арганізатараў і іншых удзельнікаў групоўкі распачатыя справы па ч.3 арт. 233 Крымінальнага кодэксу. Ім пагражае да 7 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Затрыманыя заключаныя пад варту, далейшае расследаванне перададзенае ў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?